by ru us cn

  

Новополоцкий государственный музыкальный колледж

Звоните нам

+375-214-50-11-96

Добро пожаловать на официальный сайт Новополоцкого государственного музыкального колледжа                                        ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

  • Главная
  • Колледж
  • Статьи
  • Учащиеся Новополоцкого музколледжа завоевали три награды на республиканском конкурсе оркестровых инструментов им. Евгения Глебова

Учащиеся Новополоцкого музколледжа завоевали три награды на республиканском конкурсе оркестровых инструментов им. Евгения Глебова

     Навучэнцы Наваполацкага музкаледжа заваявалі тры ўзнагароды на VI Рэспубліканскім адкрытым конкурсе выканаўцаў на аркестравых інструментах імя знакамітага беларускага кампазітара Яўгенія Глебава.
     Гэта незвычайнае спаборніцтва. Яно пра­водзіцца раз у тры гады, а пераможцы маюць права быць залі­чанымі ва ўста­новы вышэйшай адукацыі без
уступных экзаме­наў. Таму ўдзел у супер­ніцтве – ўжо знакавая падзея для юных артыстаў.
     Сёлета конкурс аб’яднаў больш за 140 талентаў з устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэс­публікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У журы сядзелі вы­бітныя дзеячы куль­туры і мастацтва. Аднак высокія канкурэнцыя і адказ­насць не спужалі новапалачан. Скарбонку ўз­нагарод музкаледжа яны папоўнілі трыма дыпломамі ІІІ ступені.
     Для флейтысткі Кацярыны Рабкоўскай зор­най стала намі­нацыя «Драўляныя духавыя інст­рументы», для трубача Цімафея Уласенка – «Медныя духавыя і ўдарныя інструменты», для віялан­чэліста Марка Лешчана – «Струнныя і смычковыя інст­рументы».

Нэлі РАДЗЬКО

Материал с сайта Новополоцкой городской газеты «Новополоцк сегодня»