20.02.2026
20 лютага ў бібліятэцы нашага каледжа прайшла тэматычная гадзіна «Роднай мовы гук чароўны», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Падарожжа ў краіну мудрасці правялі бібліятэкар Вольга Сяргееўна Вярбіцкая і выкладчыца мовы і літаратуры Ірына Віктараўна Чарняўскас.
Сёння мы славім тое, што робіць нас беларусамі — нашу пявучаю і вобразнаю мову.
Вучні даведаліся, што народная мудрасць жыве ў прыказках — кароткіх, але трапных «парадах продкаў», якія ствараў сам народ стагоддзямі, падмячаючы самае галоўнае ў жыцці. Некаторыя з іх прыйшлі з даўніх летапісаў і казак, іншыя — з біблейскіх тэкстаў. Вучні зразумелі, што прыказкі — гэта галасы нашых прадзедаў. Яны вучаць нас працы, дабрыні і стойкасці. Бо нездарма кажуць: «Не той прапаў, хто ў бядзе, а той, хто духам паў».
Давайце берагчы і чуць гэты чароўны гук роднага слова!


